Пра забарону мерапрыемства яго арганізатарам стала вядома толькі ў самы апошні момант — у суботу раніцай.

Першапачаткова на правядзенне турніру былі дазволы ад федэрацыі рукапашнага бою Беларусі і ўпраўлення міліцыі Першамайскага раёна. Пра гэта ініцыятыва паведамляе на сваёй старонцы Вконтакте.

Як лічаць арганізатары, мінскія міліцыянеры палічылі што «турнір — гэта не свята спорту, а нацысцкі шабаш».

Са словаў відавочцаў, каля месца правядзення баёў былі заўважныя аўтобусы са спецназам.

Мерапрыемства паспрабавалі перанесці ў іншае месцы, аднак паўнавартаснага турніру так і не адбылося. Атрымалася правесці толькі 3 баі.

Адзначым, што ініцыятыву White Rex у інтэрнэце абвінавачваюць у неанацысцкіх схільнасцях. На адным з іх турніраў біўся, да прыкладу, добра вядомы ў Мінску неанацыст Максім «Цясак» Марцінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?