Гарадзенскі блог паведаміў пра магчымае закрыцьцё гарадзенскай Каложы.

Інфармацыя прыйшла зь інтрэрнэт-дзёньніка інспэктара пажарнага нагляду. Ён піша, што, каб не панесьці адказнасьць за магчымыя наступствы, вымушаны рыхтаваць праект пастановы аб закрыцьці царквы. Нагода — у царкве ў вызначаны тэрмін не ўсталявалі пажарныя апавяшчальнікі.

Настаяцель царквы а. Уладзімер распавёў, што на днях Каложу сапраўды наведалі інспэктары пажарнага нагляду і зрабілі заўвагу наконт адсутнасьці пажарнай сыгналізацыі. Сп. Барысевіч патлумачыў, што апавяшчальнікі не ўсталявалі ў вызначаны тэрмін таму, што чакаецца рэстаўрацыя царквы і пакуль для сыгналізацыі ня вызначылі месца. Па яго словах, сыходзячы, пажарныя не казалі пра закрыцьцё царквы. У хуткім часе пачне працу адмысловая камісія, якая распрацуе праект рэстаўрацыі, і разьмяшчэньне апавяшчальнікаў у тым ліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?