«Беларуськалій» падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з катарскай кампаніяй «Мунтаджат» па дыстрыбуцыі хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі і аб супрацоўніцтве ў продажы мінеральных угнаенняў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце беларускай кампаніі.

Паводле дамовы, катарскі бок гатовы прадаваць у год да трох мільёнаў тон калійных угнаенняў беларускай вытворчасці. Пры гэтым плануецца ўзмацніць прысутнасць прадукцыі «Беларуськалія» на раней неахопленых рынках.

Падпісанне дамовы паследавала за навінамі, што расійскі «Уралкалій» спыняе супрацоўніцтва з «Беларуськаліем» у частцы продажаў, каб сфакусавацца на павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці.

У сувязі з гэтым у бліжэйшы час чакаецца зніжэнне цэнаў на калійныя ўгнаенні ніжэй за $300 з цяперашніх $400 за тону, а таксама сусветнага росту вытворчасці гэтага віду угнаенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?