4 жніўня пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Віталь Васількоў.

«25 ліпеня мы збіраліся адсвяткаваць умоўнае вызваленне Някляева. Я выйшаў на ганак нашага офіса папаліць, мяне схапілі людзі ў цывільным і запіхнулі ў мікрааўтобус, — кажа Васількоў. — Мяне прывезлі ў РУУС, а потым асудзілі за аказанне супраціву міліцыі».

На Акрэсціна Віталь вёў дзённік, чытаў кнігі і нават дапамагаў бяздомнаму пісаць вершы.

Актывіст расказаў пра ўмовы ў новым корпусе Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў: у камеры ёсць гарачая вада, а зняволеным выдаюць матрацы і бялізну. «Я нават два разы трапіў у душ», — кажа Васількоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?