5 жніўня гарэла кватэра ў доме №3 на Залатой Горцы.
5 жніўня гарэла кватэра ў доме №3 на Залатой Горцы.
5 жніўня гарэла кватэра ў доме №3 на Залатой Горцы.
За працай пажарных назіралі цікаўныя мінакі.
Прыпаркаваныя ў праездзе аўто перашкаджалі пажарным трапіць у двор дома №3.
Здарылася гэта прыблізна а палове на сёмую вечара. Спачатку дым быў бачны на даху жылога будынка. Ён ішоў з аднаго з комінаў. Да дома пад’ехалі пажарныя машыны.
З-за прыпаркаваных у праездзе паміж дамамі легкавікоў пажарныя аўто не змаглі патрапіць у двор і вымушаныя былі спыніцца пасярод вуліцы.
Пажар узнік на другім паверсе дома.
Пажарныя аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Услед за імі да дома прыехалі супрацоўнікі аварыйнай газавай службы.