Сядзіба «Ліцьвінаў кут», Баранавіцкі раён, вёска Мікулічы. Фота Руслана Гарбачова, «Салідарнасць»

Сядзіба «Ліцьвінаў кут», Баранавіцкі раён, вёска Мікулічы. Фота Руслана Гарбачова, «Салідарнасць»

На гітары грае бард Галіна Ярашэвіч, на флейце — Яна Малашчанка. Фота Віктара Сырыцы.

На гітары грае бард Галіна Ярашэвіч, на флейце — Яна Малашчанка. Фота Віктара Сырыцы.

Выступае паэт Аляксей Белы. Фота Віктара Сырыцы.

Выступае паэт Аляксей Белы. Фота Віктара Сырыцы.

На адкрыцці сядзібы Ліцьвінаў кут. Фота Віктара Сырыцы.

На адкрыцці сядзібы Ліцьвінаў кут. Фота Віктара Сырыцы.

Творчая прэзентацыя сядзібы «Ліцвінаў кут» у вёсцы Мікулічы Баранавіцкага раёна прайшла 3 жніўня.

Сядзіба «Ліцьвінаў кут» месціцца на абсягах Наваградскага ўзвышша, у самым цэнтры старажытнай Літвы, піша Intex-press. Недалёка — сядзіба Адама Міцкевіча ў Завоссі, старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага Наваградак і зусім побач — легендарнае возера Свіцязь.

«Я мару пра тое, каб „Ліцвінаў кут“ быў не толькі месцам адпачынку людзей, але і пераўтварыўся ў тэрыторыю беларускай мовы, дзе людзі маглі б вучыцца размаўляць і думаць па-беларуску. Гэта тычыцца і тых, хто ўжо размаўляе на роднай мове, і тых, хто мае такое імкненне, але пакуль не можа наважыцца або яму не стае беларускамоўнага асяродку», — распавёў падчас прэзентацыі сядзібы яе ўладальнік, сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віктар Мязяк.

Дзеля адукацыйных мэтаў Віктар Мязяк у перспектыве плануе нават наладжваць на сваёй сядзібе сапраўдныя ўрокі беларускай мовы, якія будуць праводзіць беларускія лінгвісты.

У падмацунак да словаў Віктара Мезяка старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца падараваў гаспадару сядзібы шмат беларускіх кніг для стварэння хатняй бібліятэкі.

«Добрая беларускамоўная кампанія і добрая беларуская бібліятэка — гэта тое, што можа быць цікава і карысна таксама і замежным студэнтам, якія прыязджаюць у Беларусь вучыць нашу мову», — распавёў Intex-press Віктар Мязяк.

Падчас прэзентацыі баранавіцкі паэт Аляксей Белы пазнаёміў усіх прысутных са сваім новым зборнікам вершаў «Прыватны сектар», а Таццяна Малашчанка і бард Галіна Ярашэвіч праспявалі песні на яго вершы. Музыка з Гарадзішча Міхась Баранік таксама парадаваў гасцей сядзібы спевамі пад гітару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0