Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці «Miss Supranational-2013» прадставіць 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту з Гомеля Вераніка Чачына. Конкурс «Miss Supranational-2013» у гэтым годзе пройдзе ў Мінску ў верасні.

За званне самай прыгожай будуць змагацца дзяўчаты з 90 краін.

На думку журы, таленавітая, разумная, прыгожая гамяльчанка годна прадставіць нашу краіну на конкурсе, які ўваходзіць у топ-5 сусветных форумаў прыгажосці і з’яўляецца трэцім па прэстыжнасці конкурсам пасля «Міс Свету» і «Міс Сусвет».

Вераніка з дзяцінства захапляецца жывапісам, архітэктурай, фатаграфіяй. Любіць чытаць мастацкую літаратуру, прычым менавіта кнігі ў вокладцы.

Спортам дзяўчына займаецца дзеля задавальнення — перавагу аддае плаванню і катанню на каньках. Яе дэвіз: «Дагледжаны выгляд, пісьменнае маўленне і кнігі».

Дзяўчына неаднаразова станавілася пераможцай рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове і гісторыі,
лаўрэатам моладзевага конкурсу навукова-даследчых работ «Свет праз культуру», удзельніцай міжнароднага мастацкага конкурсу «На сваей зямлi».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?