«Каментароў мы не даём, — кажа спадар Варыкаш. — Экспертыза пакажа. Мы не ведаем, ад чаго ён памёр».

Інфармацыю пра здарэнне распаўсюдзіла «Платформа».

21-гадовы Ігар Пцічкін мусіў адбыць у СІЗА трохмесячны арышт: сеў за руль аўто, хаця быў пазбаўлены правоў. 30 ліпеня ён прыехаў у Заводскае РУУС Мінска, каб адбыць пакаранне. Яго праводзілі маці з сястрой. Хлопца адвезлі ў СІЗА №1 на Валадарскага. А 4 жніўня ён памёр.

На сустрэчы з начальнікам СІЗА роднымі хлопца паведамілі, што ў Ігара 3 жніўня пачалося «псіхаматорнае ўзбуджэнне». І яго змясцілі ў медыцынскую часць, «дзе давялося фіксаваць яго мяккімі рамянямі».

У пасведчанні аб смерці, якое выдалі родным, пазначана, што прычына смерці высвятляецца.

Родныя Ігара не вераць, што малады хлопец мог вось так памерці за некалькі дзён. Яны сфатаграфавалі яго цела, на якім у розных месцах маюцца пашкоджанні. Яны лічаць, што хлопца білі. У СІЗА ж адмаўляюць збіццё.

Псіхаматорнае ўзбуджэнне — гэта псіхічнае расстройства. Чалавек робіць шмат рухаў, шмат гаворыць (можа крычаць), учынкі непрадказальныя. Часам такое ўзбуджэнне суправаджаецца агрэсіяй, весялосцю, разгубленнасцю. Магчымыя трызненне і галюцынацыі. Чалавек можа быць небяспечным як для сябе, так і для іншых. Падлягае неадкладнай ізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?