06.08.2013 / 20:17

У Мінску аднавілі шыльду ў гонар Каліноўскага 10

Памятная дошка з бюстам Каліноўскага і яго кароткай біяграфіяй вярнулася на будынак Цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя Аляксандра Мядзведзя.
Дакладней, у свой час, з 1988 па 1998 год, яна вісела на кінатэатры «Вільня». А потым яе скралі. Калі ж яна адшукалася, то кінатэатр перабудоўвалі пад Цэнтр барацьбы. Таму дошка трохі часу яшчэ праляжала ў сховішчы. Але ў юбілейны год Паўстання-1863 яна вярнулася, піша сайт artsiadziba.by.

«Пасля сканчэння рэканструкцыі будынка на вуліцы Каліноўскага, 55 мы ў ліпені гэтага года вярнулі памятную шыльду на гістарычнае месца», — расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Аляксей Каштальян.

Вуліца ў гонар беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата ў сталіцы з’явілася ў 1963 годзе — роўна праз сто гадоў пасля паўстання. Шыльду ўсталявалі на 125-годдзе, а аднавілася яна, выходзіць, на 150-годдзе гераічных падзей.

0
Юрась Беларус / Адказаць
06.08.2013 / 21:13
Вялікі дзякуй намесніку ккіраўніка адміністрацыі Першамайскага раена Аляксею Каштальяну і ўсім, хто рэальна працуе на ніве адраджэння гістарычнай памяці беларусаў.
1
Альберт Бохан / Адказаць
06.08.2013 / 23:23
Такі стары Каліноўскі на выяве для ўзроста 1838-1864
0
Волат / Адказаць
06.08.2013 / 23:35
Адна ініцыятыва прасіла помнік Каліноўскаму, а ўлады вырашылі абмежавацца шыльдай, якой ніхто не бачыў там аж з 1998 году. І тое добра
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру