07.08.2013 / 13:06

ТБМ дзякуе за дапамогу 3

Паважанае спадарства, сябры і прыхільнікі роднага слова!

Паведамляем вам, што па стане на 1 жніўня 2013 г. на нашым рахунку знаходзіцца 29 мільёнаў 411 тысяч 238 рублёў, што дазваляе нам спакойна працаваць пэўны перыяд.

Спісы ахвярадаўцаў (хто пажадаў) рэгулярна друкуюцца ў «Нашым слове», а потым выстаўляюцца на нашым партале.

Па вашых шматлікіх просьбах мы з дапамогай нашых маладых сяброў і прыхільнікаў з іншых грамадскіх арганізацый, за што ім выказваем вялікую ўдзячнасць, стварылі электронны кашалёк.

Цяпер можна ахвяраваць сродкі на дзейнасць Таварыства беларускай мовы ў рознай валюце электронным спосабам праз інтэрнэт на рахункі Webmoney:
B113622712368 (беларускія рублі), E283244759093 (еўра), Z882246849825 (даляры).

Першыя сродкі на электронны кашалёк у рознай валюце ўжо паступілі, за што мы шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам.

Пералічыць грошы таксама можна праз любое аддзяленне Белпошты на тыя ж рахункі Webmoney.

З павагай,
старшыня ТБМ Алег Трусаў

0
Кнехт / Адказаць
07.08.2013 / 18:59
Пакуль ёсць час, пакуль нас яшчэ тут болей, чым кітайцаў з в'етнамцамі, магчыма варта скінуцца на "Беларускую хатку"? Каб у ТБМа быў свой пастаянны і надзейны "вугал", сваё памяшканне (дом), якое стане музеем у будучыні ...
0
Э / Адказаць
07.08.2013 / 20:29
Кнехт згодзен ) але бачу што акрамя нас тут толькi ветрык )
0
alex.ayo / Адказаць
07.08.2013 / 22:25
Какая "хатка"?! Мы титульная нация: само существование ТБМ уже позор для Беларуси и беларусов! Нам нужна не "хатка", а весь дом под названием Беларусь. К тому же с чего вы взяли, что "хатку", в случае чего, нельзя конфисковать под госнужды?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру