07.08.2013 / 13:33

Мясніковіч раскрытыкаваў працу Мінпрама 4

На пасяджэнні Савета міністраў Беларусі 6 жніўня кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч раскрытыкаваў працу Міністэрства прамысловасці ў першым паўгоддзі.

Падставай для крытыкі стала падзенне экспарту і аб’ёмаў вытворчасці нароўні з ростам дэбіторскай і крэдыторскай завінавачанасці прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба Саўміна. Мінпрам папракнулі ў «недастаткова эфектыўным вырашэнні праблем разгрузкі складскіх запасаў» і невыкананні заданняў па прыцягненні прамых замежных інвестыцый.

Урад не можа далей мірыцца з такой бездапаможнасцю Мінпрама, заявіў прэм’ер і прапанаваў прыняць адпаведныя кадравыя рашэнні.

Крытыка прагучала і на адрас асобных канцэрнаў.
Напрыклад, адзначалася нездавальняючая праца канцэрна «Белнафтахім» у частцы прыцягнення інвестыцый, развіцця асобных арганізацый і галіны ў цэлым.

«Там, дзе дырэктары хоць неяк варушацца („Беларуснафта“, „Беларуськалій“, „Гроднаазот“), ёсць пэўны прагрэс, але развіццё хіміі і нафтахіміі, малатанажнай хімічнай вытворчасці, лакафарбавай прамысловасці канцэрнам правалена», — заявіў Мясніковіч.

Пры гэтым ён нагадаў, што ў гэтай пяцігодцы нафтахімічная галіна павінна перайсці ад нафтавага ў хімічны і нафтахімічны тэхналагічны цыкл,
г.зн. вырабляць і прадаваць не паўсыравіну, а прадукцыю з высокім дададзеным коштам і глыбінёй перапрацоўкі, шырокім спажывецкім асартыментам.
Спыніўся прэм’ер-міністр і на праблемах прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам».
Паводле слоў Мясніковіча, акрамя дапушчанага спаду вытворчасці, невыканання заданняў па інвестыцыях, з-за неарганізаванасці і недастатковага прафесіяналізму кіраўніцтва і апарата канцэрна не забяспечана стварэнне гарбарна-абутковых і трыкатажнага холдынгаў. Не выканана таксама даручэнне і па развіцці тавараправоднай сеткі.

«Задачу па пераходзе да новай прамысловай палітыкі павінны вырашаць усе міністэрствы, канцэрны, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам у прымяненні кожнага да свайго віду дзейнасці. Нам патрэбныя новыя тавары і паслугі. Пры абароне планаў на 2014 год на гэта будзе звернута асаблівая ўвага», — цытуе Мясніковіча прэс-служба Саўміна.

Каб «арганізавана ўвайсці» ў 2014 год, сказаў кіраўнік урада, прамысловым прадпрыемствам неабходна паскорыць працу па цэнтралізацыі кіравання холдынгамі, уключаючы фінансавыя і матэрыяльныя патокі.

«Неабходна рэальна сфарміраваць і закруціць працу цэнтраў прыбытку ў кіруючых кампаніях. Механічнае аб’яднанне прадпрыемстваў, якое ёсць сёння, не дасць эфекту без глыбокай эканамічнай інтэграцыі і мадэрнізацыі сістэм кіравання», — сказаў прэм’ер.

Акрамя таго, адзначыў ён, на прадпрыемствах павінны быць укаранёныя сучасныя сістэмы ўліку і кіравання затратамі і запасамі, узмоцнены службы маркетынгу.

Міністэрству эканомікі даручана ў чацвёртым квартале года праверыць і даць заключэнне аб плацежаздольнасці менеджменту і сістэмы карпаратыўнага кіравання ў буйных дзяржаўных холдынгах і кампаніях.

«Неабходна перагледзець склад наглядальных саветаў холдынгаў і дзяржпрадпрыемстваў і ўвесці ў іх склад у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 414 незалежных членаў, прафесіяналаў высокага ўзроўню»,

— працягнуў ён.

Арганізаваць гэту працу даручана Дзяржкамітэту па маёмасці. Па кожным холдынгу і аб’яднанні неабходна вызначыцца з крыніцамі развіцця на 2014–2015 гады, пытаннямі па арганізацыі працы з патэнцыяльнымі інвестарамі, у тым ліку замежнымі.

Кажучы пра мадэрнізацыю, Мясніковіч падкрэсліў: «Першачарговымі павінны быць праекты з максімальным дададзеным коштам. Тады належнай будзе і выручка на аднаго сярэдняспісачнага работніка».

Прэм’ер-міністр таксама ўказаў на неабходнасць больш актыўнага прыцягнення ў праекты мадэрнізацыі замежных інвестыцый.

0
да! / Адказаць
07.08.2013 / 13:39
Паставіць в угал і аставіць без сладкава!!! і чакаць дальша ураду..
0
провинциал / Адказаць
07.08.2013 / 16:04
совершенно верно работа Министерства и директоров плохая Живой пример Производство замков дверных Как клепали лет сорок назад кнопочные замки так и клепают эту радость домушника Замки низшего 2 класса Что либо приличное все забугорное Кормите чужих производителей Менять что либо а зачем Руководство имеет хорошие оклады
0
Хімік / Адказаць
07.08.2013 / 17:56
> Пры гэтым ён нагадаў, што ў гэтай пяцігодцы нафтахімічная галіна … вырабляць і прадаваць не паўсыравіну, а прадукцыю з высокім дададзеным коштам Калі чалавек ідыёт — гэта надоўга, а калі ідыёт кіруе ўрадам, то бяда ўсёй краіне. Хімічная галіна ў цэлым не вырабляе прадукцыі з высокім дададзеным коштам, там прыбыткі робяцца перш за ўсё за кошт эфэкта маштаба. Выключэнне — некаторыя малатанажныя прадукты адмысловага прызначэньня, але іх вырабляюць вельмі мала хто, і толькі тыя кампаніі, што маюць моцную ўласную навукова-дасьледчую базу, якой у беларускай прамысловасьці ніколі не было (тэхналёгіі або з далёкага замежжа, або распрацаваныя яшчэ за савецкім часам у маскоўскіх НДІ). Сьлед заўважыць, што ў КНР, на якую нібыта раўняюцца праўладныя ідыёты, экспарт хімічнай прадукцыі абмяжоўваецца, а ў нас як раз стымулюецца. Ну ня тое каб сапрыўды стымулюецца, але найцяжэйшыя заданьні «Белнафтахіму» даюць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру