Меркаванні1717

Іван Шыла: Палякі скакалі, штурхаліся, бегалі

Маладафронтавец Іван Шыла адказвае Юрыю Зісеру і Віктару Марціновічу.

Я не кажу, што беларусы дзікія, але парог дакладна ніжэйшы, чым у суседніх палякаў.

Хаця, тут магу прывесці прыклад запоўненых польскіх цягнікоў у кірунку Катавіцаў. Была такая праблема пару гадоў таму. Дык скакалі, штурхаліся, бегалі, каб заняць месца. Бо інакш толькі стоячы і пяць гадзінаў язды.

Ну і запомніўся добра чэмпіянат Еўропы па футболе. Глядзелі пачатак мы на вуліцы, сабралося там каля ста тысяч чалавек. Сталі ў чаргу за жэтонамі на піва. Арганізатары дакладна пралічыліся, кропак продажу не хапала.

Дык вось тое, што там адбывалася…

Гэта быў сапраўдны трэшачок. Добра, што не задавілі. І не толькі палякі там былі, але джэнтэльмены з Брытаніі, напрыклад, ды і прыстойныя немцы.
Выстаялі хвілінаў сорак. І адправіліся жэтоны мяняць на піва. Там — горш. Палякі наогул напалі на шапік з алкаголем, самі налівалі піва, раскідвалі жэтоны ў натоўп. Піва мы так і не набылі, дарэчы. Проста сышлі, бо гэта было ўжо занадта.

Рыгор Астапеня не дасьць схлусіць.

Ну і пра польскі кірунак. Цягнік Берасце- Тэрэспаль так ездзіць столькі, колькі яго памятаю. Там скочуць, бегаюць і г.д.

Самому колькі разоў на год даводзіцца перасякаць там мяжу. Заходжу апошнім, не страшна.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць