Гэта звязана з выкананнем работ па капітальным рамонце пр. Незалежнасці на ўчастку ад пл. Перамогі да вул. Казлова, змены ў працу пасажырскага транспарту ўносяцца з 22.00 9 жніўня да 5.00 12 жніўня.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 100, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1280-ТК арганізуецца ў абодвух напрамках па пр. Незалежнасці, вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова і далей па маршруце. Аўтобусы № 115Э будуць хадзіць у напрамку канчатковага пункта «Тубдыспансер» па пр. Незалежнасці, вул. Я.Купалы, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце, у напрамку ДС Дружная — па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце.

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту № 300Э ад аўтавакзала «Цэнтральны» арганізуецца па вул. Бабруйской, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, пр. Незалежнасці, вул. Баобруйскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?