Беларускамоўны кліп «Мой Аўтобус», зняты ў маладзечанскім аўтапарку, у аўтобусах, на прыпынках, з'явіўся ў Ютубе 5 жніўня.

Кліп выклікае розныя рэакцыі, часта супрацьлеглыя.

Рэп-трэк знялі пяць маладзечанцаў-аматараў. Карэспандэнт звязаўся з адным з аўтараў рэп-трэка, Уладзіславам Івашкевічам. Ён распавёў, як нарадзілася ідэя яго стварэння.

«Кліп быў створаны стыхійна — мы з хлопцамі проста шпацыравалі і вырашылі павесяліцца. Лета, спёка — час весялосці. Кліп знялі практычна за два дні».

Усе пяцёра — аўтар тэксту Уладзіслаў Івашкевіч, відэааператар Мікіта Грывіцкі, Улад Ермаловіч, Андрэй Бязубін і Юра Апанас — маладзечанцы. Пакуль гэта адзіны кліп хлопцаў такога роду. Але, па словах Уладзіслава Івашкевіча, не выключана, што хутка з'явяцца новыя трэкі і кліпы.

«Вырашылі чытаць па-беларуску, хоць месцамі праскокваюць і рускія слоўцы. Мы хацелі вылучыцца, бо зараз вельмі мала беларускамоўнага рэпу».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?