Трагічны выпадак адбыўся паблізу вёскі Антанова ў Баранавіцкім раёне раніцай 6 жніўня.
Як расказаў газеце «Intex-press» старшыня раённай арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе Аляксей Сувораў, 21-гадовы хлопец рыбачыў на беразе.
«Хутчэй за ўсё, з-за спякоты яму раптам стала дрэнна, ён упаў у ваду і захлынуўся, — адзначыў Аляксей Сувораў. — Пакуль невядома, ці быў малады чалавек нецвярозы, гэта стане вядома пасля атрымання вынікаў медэкспертызы».
Загінуўшы жыў у Баранавічах, быў беспрацоўным.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.