07.08.2013 / 17:32

ЗВР Беларусі па стандартах МВФ за ліпень скараціліся на $ 101,3 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду па выніках ліпеня 2013 скараціліся на $ 101,3 млн. і, па папярэдніх дадзеных, на 1 жніўня склалі $ 7 млрд. 916,3 млн. у эквіваленце. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на $ 77,8 млн. і на 1 жніўня склаў $ 8 млрд. 554,8 млн. у эквіваленце.

"На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме. Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў у ліпені гэтага года ў асноўным спрыяў рост цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў", — растлумачылі ў Нацбанку.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 студзеня 2013 года складалі $ 8 млрд. 95 млн. у эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў быў роўны $ 8 млрд. 763,1 млн. Для забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы ў 2013 міжнародныя рэзервовыя актывы запланавана нарасціць на $ 300-700 млн.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру