440 першакурснікам ВНУ прапанавалі вучыцца на беларускай мове. Як паведамілі ў медуніверсітэце, бацькі і абітурыенты масава не падтрымалі ініцыятыву кіраўніцтва, піша euroradio.by. Пакуль толькі шасцёра студэнтаў далі згоду на беларускамоўнае навучанне.

Ці з'явіцца ў універсітэце першая беларускамоўная група, будзе вядома ў канцы жніўня. Навучанне на беларускай мове ўвядуць пры ўмове, што на адной спецыяльнасці пэўнага факультэта набярэцца не менш за 8-10 чалавек. З-за розніцы ў праграмах навучання ўніверсітэт не зможа аб'яднаць у групы меншую колькасць жадаючых.

У звычайную рускамоўную групу ўваходзіць каля 14-16 студэнтаў. На сённяшні дзень у Гродзенскім універсітэце выкладанне вядзецца на рускай і англійскай мовах. Беларуская мова можа стаць трэцяй мовай, на якой змогуць вучыцца студэнты медыцынскай ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?