07.08.2013 / 20:59

ДАІ Міншчыны раіць адмовіцца ад далёкіх паездак: тэмпература дасягне 37°С

Згодна з прагнозам сіноптыкаў, найбліжэйшыя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці будуць гарачымі, тэмпература паветра ў некаторых раёнах Мінскай вобласці дасягне +37°С.

У спецыяльным паведамленні наконт гэтага абласной Дзяржаўтаінспекцыі адзначаецца, што "нават у здаровага чалавека ў падобных умовах аслаблена ўвага". "Таму ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям пажылога ўзросту і тым, хто кепска пераносіць гарачыню, адмовіцца ад далёкіх паездак.

Калі ж немагчыма адкласці паездку, то ў абавязковым парадку неабходна праверыць, каб у аўтамабілі працаваў кандыцыянер,
а паездку лепш запланаваць у ранішні або вячэрні час сутак", — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўтаінспекцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру