На пераездзе каля станцыі Гарочычы Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) цягнікСанкт-Пецярбург — Кішынёў сутыкнуўся з аўталаўкай, у якой знаходзілісякіроўца-мужчына іжанчына-пасажыр . Абодва загінулі на месцы.
ДТЗ адбылося прыкладна ў 18.23. Чыгуначны пераезд, дзе адбылася аварыя, абсталяваны гукавой і светлавой сігналізацыяй, без шлагбаўма. Кіроўца аўталаўкі праігнараваў гукавы сігнал, выехаў на чыгуначны пераезд, дзе адбылося сутыкненне з цягніком.
Пацярпелых сярод пасажыраў цягніка няма
0
0
0
0
0
0