Сын Арнольда Шварцэнэгера — новы сэкс-сімвал Галівуда
Сын зоркі Галівуда Арнольда Шварцэнэгера Патрык Шварцэнэгер з'явіўся з фотасэтам і інтэрв'ю на старонках новага нумара часопіса Bullett.
Да 19 гадоў Патрык, не без дапамогі бацькоў, вядома, шмат чаго дамогся ў жыцці: кантракт з мадэльным агенцтвам LA Models, ролі ў фільмах «Захрас у каханні» і «Аднакласнікі-2», а таксама ўласны бізнэс — кампанія Project 360, якая вырабляе вопратку. Таксама год таму Патрык паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі.
Патрыка называюць самым прыгожым і перспектыўным сынам Арнольда Шварцэнэгера і нават прадракаюць яму тытул новага сэкс-сімвала Галівуда, але ці здолее ён распарадзіцца сваімі магчымасцямі — пакажа толькі час.
lady.tut.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ