На паўднёвым усходзе Пакістану ў горадзе Квета 38 чалавек загінулі і больш за 50 параненыя ў выніку выбуху.

Як паведаміў прадстаўнік мясцовай паліцыі, большасьць ахвяр і пацярпелых — паліцыянты.

Сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне падчас пахаваньня супрацоўніка гарадзкой паліцыі, забітага раніцай у чацьвер.

Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

Квета — сталіца правінцыі Белуджыстан, дзе актыўна дзейнічаюць розныя баевікі, уключаючы талібаў, а таксама мясцовыя ўзброеныя сэпаратысты.

Глядзі таксама: Крывавы Ураза-Байрам: пры выбуху на афганскіх могілках загінулі 14 жанчын
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?