Падача дакументаў на платнае навучанне ў ВНУ скончылася 4 жніўня. Па выніках залічэння абітурыентаў, у Баранавіцкім універсітэце засталіся вольнымі 233 платных месцы з 342 запланаваных, паведамляе
На інжынерным факультэце неабходную колькасць студэнтаў набралі толькі на спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» — 15 чалавек. Пры такім жа плане набору на спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» дакументы падалі толькі восем абітурыентаў. І толькі адзін чалавек захацеў вучыцца на спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў
На факультэце славянскіх і германскіх моў на спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова» нават сфармаваўся невялікі конкурс — 1,2 чалавек на месца. На астатніх — недабор, а на «Беларуская мова і літаратура» дакументы ніхто не падаў.
На факультэце педагогікі не было ні аднаго жадаючага вучыцца па спецыяльнасцях «Пачатковая адукацыя», «Абслуговая праца і прадпрымальніцтва» і «Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва». Па астатніх спецыяльнасцях былі залічаны ўсе жадаючыя — 13 чалавек, хоць факультэт запланаваў прыняць 74 студэнты.
Недабор не абмінуў і факультэт эканомікі і права, які традыцыйна карыстаецца самым вялікім попытам у БарДУ. Ні адна са спецыяльнасцяў не засталася без жадаючых вучыцца на ёй, аднак запланаванай колькасці студэнтаў набраць ўсё роўна не атрымалася — набралі толькі 34% ад запланаванага колькасці абітурыентаў.
Па выніках уступнай кампаніі, БарДУ сутыкнуўся з недаборам не толькі на платнае аддзяленне, але і на бюджэт, дзе свабоднымі засталіся каля 50 з 390 месцаў.
Глядзі таксама: У большасці ВНУ — недабор на платнае аддзяленне