У мінулую суботу брыгадай хуткай дапамогі ў траўматалагічнае аддзяленне Лідскай ЦРБ былі дастаўлены двое лідчукоў, 27-і і 29-ці гадоў, паведамляе «Лідская газета».

Як аказалася, маладыя людзі святкавалі Дзень дэсантнікаў. Не абышлося і без алкаголю.

У нейкі момант сябры вырашылі далучыцца да «блакітных берэтаў» і не прыдумалі нічога лепшага, чым скочыць з другога паверха шматпавярхоўкі, размешчанай па вуліцы Рыбіноўскага.

Экстрэмальны скачок скончыўся траўмамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?