9 жніўня следчыя ўпершыню з моманту забойства (прыкладна 4 жніўня) начальніка аддзела па працы з кадрамі РУП «Мінск-Крышталь» члена Цэнтрвыбаркама Святланы Хіневіч змаглі дапытаць падазраванага ў здзяйсненні гэтага злачынства.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, падазраваным у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства 8 жніўня быў прызнаны мянчук 1978 г.н., раней не судзімы, які пражываў у адным пад’ездзе з загінуўшай. Мужчына з’яўляецца нарказалежным.

Падазраваны быў знойдзены па месцы жыхарства ў несвядомым стане, з шматлікімі рэзанымі ранамі, вострай стратай крыві. Яго шпіталізавалі. Характар раненняў дае падставы меркаваць пра спробу суіцыду. 9 жніўня пасля таго, як падазраваны прыйшоў у прытомнасць, у прысутнасці адваката яго дапыталі.

Па крымінальнай справе прызначылі каля 20 розных даследаванняў, якія даручаны Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз. Праводзіцца шэраг іншых следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на атрыманне і замацаванне доказаў.

Нагадаем, крымінальная справа аб забойстве Святланы Хіневіч расследуе ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску. Жанчыну выявілі дома з множнымі колата-рэзанымі раненнямі некалькі дзён таму. Злачынства не звязана з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю пацярпелай, носіць бытавы характар, падкрэсліў Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?