На сайце kvitki.by з’явілася інфармацыя пра кошт квіткоў на лютаўскі канцэрт Depeche Mode ў Мінску ў 2014 годзе. Брытанскі гурт выступіць 28 лютага на «Мінск-Арэне» ў працяг туру «Delta Machine». Сайт папярэджвае, што на дадзены канцэрт зніжкі не прадугледжаныя.
Нагадаем, што 29 ліпеня культавыя брытанскія электроншчыкі сабралі 13 тысяч гледачоў — музычны рэкорд самай вялікай мінскай канцэртнай пляцоўкі.