10.08.2013 / 20:42

Гродзенцы пра адключэнне гарачай вады: Што можна зрабіць за дзень-два, робяць месяц 5

Як вы думаеце, чаму ў Беларусі ўлетку адключаюць гарачую ваду, а ў Польшчы ды іншых заходніх краінах не? У Польшчы ў часы ПНР таксама адключалі гарачую ваду ў летні час, але цяпер гэтага няма. Меркаванні жыхароў Гродна.

«Магчыма, там пра людзей клапоцяцца крыху больш, чым у нас. У Польшчы таксама прамываюць трубы. Але рэч у тым, што там гэта інакш тэхнічна рэалізавана, чым у нас. У нас падыходзяць „тапорна“, безадказна: тое, што можна зрабіць за дзень-два, робяць месяц. А там робяць за гадзіну або за дзве. Тым больш у Польшчы адключаюць па аднаму дому, па два, а ў нас раёнамі. Проста фізічна не змогуць зрабіць людзі цэлы раён за два дні».

«Там капіталізм, а мы толькі імкнемся да гэтага. Ніяк не можам выкараніць гэтыя ўсе „замарочкі“ нашы, скажам так, савецкіх часоў».

«На два-тры тыдні адключаюць, і нічога не робяць ні слесары, ні сантэхнікі. Не ведаю, чаму. Напэўна таму, што ў нас у Беларусі, я баюся сказаць, бацька. Напэўна, таму».

«Я таксама так думаю: таму што ў нас Аляксандар Рыгоравіч шмат чаго можа зрабіць…»

«Эканомія газу расейскага папросту, і ўсё. У нас дома калонка, таму нам прасцей, нам не адключаюць ваду».

«Я лічу, што адключэнне павінна быць, але не такім доўгім, не два тыдні. Хоць быдва-тры дні, максімум тыдзень. Бог яго ведае, чаму там перасталі! Можа, ў іх там служба інакш наладжаная. Бо прафілактыка сетак усё роўна павінна быць раз на год, я сам інжынер па адукацыі, таму ведаю. Але не два тыдні».

«Вас гэта моцна хвалюе, гарачую ваду што адключаюць? Вось мяне, напрыклад, гэта зусім не чапляе і не цікавіць, што ў вас там у Польшчы. Я ў сваёй краіне жыву, я нарадзіўся тут, і я ёю задаволены. Пытанні ёсць?»

«Наколькі я ведаю, там больш думаюць пра людзей: у Польшчы, у Нямеччыне. Быў я ў Францыі і бачыў усё. Там у асноўным вада халодная і бясплатная. І катлы для ацяплення на газе. І ніхто нічога не адключае. У Парыжы жыў: уключаеш кацёл — калі ласка, гарачая вада ў любы час».

«Паняцця не маю! Не, у Польшчы я не бываў. А што, хіба кожны гарадзенец абавязаны пабываць у Польшчы?»

0
Летом - это ерунда / Адказаць
10.08.2013 / 21:15
В Могилеве район будут в сентябре отключать :)
0
тётенька / Адказаць
10.08.2013 / 22:12
не только систему промывать, но не забывайте, что есть котельные, там нужно летние регламентные работы проводить. Останавливать котлы, чистить. проверять всю систему, это за 2 дня не сделаешь. Лучше летом их проверить, чем без остановки работать и потом довести до аварийного состояния, не дай бог взорвутся среди зимы.
0
4142 / Адказаць
10.08.2013 / 22:36
цена проточного водонагревателя - $50! Эта сумма позволяет навсегда забыть о дискомфорте от отключений. Или просто ныть нравится?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру