09.09.2007 / 17:19

Затрыманыя на Крапівенскім полі працягваюць знаходзіцца ў аршанскім пастарунку 4

На дадзены момант дакладна вядома, што ў аршанскім РУУСе працягваюць знаходзіцца трое затрыманых – мастак Алесь Пушкін, а таксама маладафронтаўцы Алена Макарэвіч і Аляксей Янушэўскі.

На дадзены момант дакладна вядома, што ў аршанскім РУУСе працягваюць знаходзіцца трое затрыманых – мастак Алесь Пушкін, а таксама маладафронтаўцы Алена Макарэвіч і Аляксей Янушэўскі.

Цягам двух дзён бардаўскага фэсту на Крапівенскім полі было затрымана блізу 70 чалавек. Большасьць зь іх затрымлівалі на подступах да месца збору і накіроўвалі назад у Воршу, аднак людзі ўсё адно вярталіся.

Пасьля бурных учорашніх падзеяў ноч на Крапівенскім полі прайшла досыць спакойна. Было каля 170 чалавек, які палілі тры вогнішчы. Выступ бардаў таксама адбыўся.

Прыкладна ж а 6 раніцы зноў прыехалі міліцыянты, якія пачалі затрымліваць людзей і кідаць іх у аўтазакі. Было затрымана недзе 20 чалавек, якіх адвезьлі ў аршанскае ўпраўленьне міліцыі.

У пастарунку нехта выкінуў з вакна дзяржаўны сьцяг. Міліцыянты кажуць, што па факце абразы дзяржаўных сымбалеў можа быць заведзенае крымінальная справа.

Таксама дакладна вядома, што заўтра павінен адбыцца суд над затрыманым у суботу Дзянісам Садоўскім. Хлопца абвінавацілі ў непадпарадкаваньню міліцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Зьміцер Панкавец

0
prakop / Адказаць
09.09.2007 / 18:43
наша власть уродлива как всегда
0
нямчук / Адказаць
09.09.2007 / 22:33
Сп. prakop, хто Вам сказаў, што ўлада наша? Гэта малодшыя браты тых, каго мы білі пад Оршай. Як добрыя халуі яны выконваюць волю сваіх гаспадароў-маскоўцаў.Здараюцца перагібы на месцах.
0
Скарына / Адказаць
09.09.2007 / 23:52
"працягваюць знаходзіцца" - гэта на якім дыялекце?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру