09.09.2007 / 17:50

Берасьцейскія гандбалісты выйшлі ў Лігу чэмпіёнаў

Выхад у групавы турнір для БГК імя Анатоля Мяшкова стаў чацьвертым запар.

Берасьцейскі гандбольны клюб імя Анатоля Мяшкова выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, самага прэстыжнага гандбольнага клюбнага турніру.

Цягам гэтага ўік-энду нашы гандбалісты на хатняй пляцоўцы двойчы экзамэнавалі сэрбскую “Црвену Зьвезду”. Два матчы праходзілі ў Берасьці зь ініцыятывы прэзыдэнта балканскай каманды. Такі факт ня мог не сказацца станоўча на канчатковы вынік.

У суботу БГК імя А.Мяшкова перамагло з розніцай у восем галоў – 33:25. Назаўтра берасьцейцы перамаглі яшчэ больш пераканаўча - 38:28.

У групавым турніры супернікамі нашых хлопцаў будуць вугорскі “Пік”, славенскае “Гарэнье” і басьнійская “Босна”. Лёсаваньне досыць спрыяльнае.

Нагадаем, што ўжо чацьвёрты год запар выходзяць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Папярэднія спробы скончыліся ня вельмі ўдала – БГК імя А.Мяшкова стабільна займаў у групе апошняе месца. Паглядзім, што будзе на гэты раз.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Зьміцер Панкавец

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру