12.08.2013 / 13:40

Лукашэнка збіраецца ў Казахстан 3

Аляксандр Лукашэнка сёлета ажыццявіць афіцыйны візіт у Казахстан. Пра гэта на брыфінгу 12 жніўня паведаміў намеснік міністра замежных спраў Казахстана Кайрат Сарыбай.

У прэс-службе Лукашэнкі пацвердзілі факт падрыхтоўкі візіту, аднак пра тэрміны і праграму паездкі абяцалі паведаміць пазней.

Нагадаем, у канцы мая гэтага года Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў рабочы візіт у Казахстан, дзе ўзяў удзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета. У рамках паездкі ў Астане адбылася двухбаковая сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, на якой кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што лічыць Казахстан «самым прывабным і перспектыўным партнёрам». Назарбаеў у сваю чаргу запрасіў Лукашэнку наведаць Казахстан з афіцыйным візітам, каб прадметна абмеркаваць развіццё адносінаў.

0
вопрос / Адказаць
12.08.2013 / 15:39
На пмж?
0
Вова Кабаев / Адказаць
12.08.2013 / 19:35
Хан беларускі да Султана казахскага - думу думаць: што нам даў той ТС? А вы думалі, што ён павінен вам нешта даць? Па ярлык в Масквабад цяпер будзеце лётаць ды сапог царскі цалаваць.
0
Саша / Адказаць
12.08.2013 / 19:45
грошы ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру