Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Польшчы Аляксей Зелянко.

Нагадаем, 5 жніўня аўтамабіль «Таёта» з мінскімі рэгістрацыйнымі нумарамі ўрэзаўся ў дарожную агароджу ў раёне населенага пункта Нова Весь у Польшчы. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель «Таёты» спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з грузавым аўтамабілем. Вадзіцеля 1981 года нараджэння даставілі ў бальніцу Чанстахова з пераломам нагі, яго жонку 1985 года нараджэння шпіталізавалі ў іншую бальніцу гэтага ж горада, дзе 5 жніўня ёй зрабілі аперацыю. Іх дачку 2009 года нараджэння даставілі верталётам у дзіцячы цэнтр у Катавіцэ, дзе ў сувязі з цяжкім станам медыкі ўвялі дзяўчынку ў фармакалагічную кому.

Паводле слоў Зелянко, у канцы мінулага тыдня дзяўчынку вывелі з комы, цяпер дзіця знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні. «Яна апрытомнела, урачы назіраюць за яе станам і будуць прымаць рашэнне аб далейшым лячэнні», — сказаў прадстаўнік пасольства.

Ён паведаміў, што да дзяўчынкі прыехалі бабуля і дзядуля з Беларусі, яны таксама наведваюць яе бацькоў у Чанстахове. Маці дзяўчынкі застанецца ў бальніцы мінімум да канца тыдня. «Яе стан паступова нармалізуецца, але жанчына павінна быць пад назіраннем урачоў», — растлумачыў Зелянко.

Тым часам польская паліцыя працягвае пошукі вадзіцеля грузавіка, ад якога, як мяркуецца, спрабаваў ухіліцца аўтамабіль з беларускай сям’ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?