У сувязі са з’яўленнем на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Праекта Закона «Аб змяненнях у беларускім правапісе і пунктуацыі», Таварыства беларускай мовы распачало кампанію па арганізацыі грамадскага абмеркавання. Паводле Заявы Сакратарыята ТБМ, прынятай 31 жніўня, плануецца правядзенне круглага стала.

Аргкамітэт прызначыў дату 28 верасня а 15-й гадзіне на сядзібе ТБМ на вуліцы Румянцава, 13. Да працы ў круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Палаты прадстаўнікоў, выкладчыкі навучальных устаноў.

ТБМ спадзяецца, што падчас круглага стала будуць абмеркаваны навуковы, адукацыйны, сацыяльны і юрыдычны аспекты, звязаныя з прыняццем згаданага дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?