13.08.2013 / 14:17

Лукашанец: Да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з'явы 6

Такое меркаванне, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, выказаў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.

Вучоны звярнуў увагу, што змешванне дзвюх моваў не спецыфічная беларуская праблема. «Гэта натуральная з’ява для шматмоўных грамадстваў, актуальная, напрыклад, і для Украіны, мяжы Польшчы і Германіі», — сказаў Аляксандр Лукашанец.

«Да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змешаная гаворка — рэалія любой сучаснай камунікатыўнай прасторы», — адзначыў Аляксандр Лукашанец.

0
Марыя / Адказаць
13.08.2013 / 15:23
Цалкам згодная!
0
мясцовы2 / Адказаць
13.08.2013 / 15:34
нават я згодны з ім у гэтым пытанні
0
Уладзімір / Адказаць
13.08.2013 / 15:42
Я даўно гавару пра гэта. Не трэба ад "народу" патрабаваць чыстай літаратурнай мовы. Бо нашыя пурысты, бывае, так закручваюць, што "хоць стой, хоць падай". Адукаваныя, свядомыя павінны паказваць прыклад і не глядзець пагардліва на "народ"
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру