13.08.2013 / 14:47

Да праверкі прадукцыі Roshen падключыўся Дзяржстандарт Беларусі 2

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі падключыўся да праверкі, што праводзіць Міністэрства аховы здароўя, прадукцыі ўкраінскай карпарацыі Roshen.

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, наглядныя органы камітэта пачынаюць праверку сёння і будуць працаваць на працягу наступных некалькіх дзён. «Уся інфармацыя, што паступіць ад інспекцый, будзе абагульняцца, каб рашэнне адносна прадукцыі Roshen было ўзважаным і аб’ектыўным», — адзначылі ў прэс-службе.

Падчас праверкі Дзяржстандарта «будзе надавацца ўвага паказчыкам якасці, бяспекі і маркіроўкі», а пры выяўленні неадпаведнасцяў магчымы адбор узораў і правядзенне выпрабаванняў.

І ў Дзяржстандарце, і ў Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што канчатковыя вынікі праверкі чакаюцца не раней як на наступным тыдні.

Нагадаем, 29 ліпеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію кандытарскіх вырабаў Roshen, пасля таго як у гэтай прадукцыі былі выяўлены парушэнні па норме ўтрымання тлушчаў і арганалептыкі, а ў некаторых вырабах было выяўлена небяспечнае рэчыва бензапірэн. Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка папярэдзіў партнёраў Расіі па Мытным саюзе аб недапушчальнасці рээкспарту ў РФ прадукцыі Roshen. Міністэрства аховы здароўя Беларусі 30 ліпеня пачало праверку прадукцыі з адборам пробаў па ўсёй краіне. Акрамя таго, як паведаміла міністэрства, у Беларусі прыняты меры па недапушчэнні транзіту і рээкспарту кандытарскіх вырабаў Roshen на тэрыторыю Расіі.

0
321-бах / Адказаць
13.08.2013 / 16:30
Вікіпедыя: По данным от 2009 года, шоколад, продающийся в Германии, содержит от 0,07 до 0,63 мкг (медианное значение 0,22 мкг) бенз(а)пирена на килограмм. Пры гэтым рэкамендаваная СААЗ дзенная норма роўная 0,36 мкг. Так што бензапірэн у Рашэне дакладна знойдуць - бо надта ўжо Камунарка са Спартаком кепска прадаецца пасля "нацыяналізацыі" прадпрыемстваў. А тое, што ў кілаграме добра перасмажанага на шашлыкі мяса гэтага бензапірэну можа быць да 62 мкг - у 180 разоў болей за дзенную норму - гэта ж да справы ня мае ніякага дачынення!
0
Guinness / Адказаць
13.08.2013 / 20:21
Улічваючы тое, што дзяжстандарт РБ амаль заўсёды робіць пад казырок на тое што скажуць у Маскве (прыпомнім адмену зімовага часу), вынік ў афіцыйных паперках ніякім чынам не залежыць ад таго, што там намераюць эксперты. У атэстатах лабараторыі ёсць дзве фразы: лабараторыя атэставаная на НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ І ТЭХНІЧНУЮ КАМПЕТЭНТНАСЦЬ. У дзяжстандарта слова НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ у атэстаце няма, бо гэта лабараторыя належыць дзяжустанове.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру