Прыйшла ў дзяржаўную палiклiнiку запiсацца на масаж. Фiзiятэрапеўтка, пачуўшы маю беларускую мову, дастала з шуфлядкi бэдж з Пагоняй i дэманстратыўна паклала побач «Народную волю».
А ў канцы доктарка сказала:
— За мой прыём плацiць не трэба.
— Ой, што вы, я заплачу!
— Не, я настойваю, для вас — бясплатна.