13.08.2013 / 22:54

Зборную Чарнагорыі тармазнулі ў мінскім аэрапорце 6

Гульцы зборнай Чарнагорыі, члены трэнерскага штаба, прадстаўнікі футбольнай Асацыяцыі, госці і журналісты вымушаныя былі чакаць на працягу дзвюх гадзін у нацыянальным аэрапорце «Мінск» з-за праблем з мытным афармленнем.

Больш за год таму паміж дзвюма краінамі было падпісана пагадненне аб бязвізавым рэжыме, аднак нягледзячы на гэта зборную Чарнагорыі ў будынку аэрапорта чакаў непрыемны сюрпрыз. У выніку інцыдэнту прадстаўнікі футбольнага саюза Чарнагорыі заявілі, што не будуць браць удзел у традыцыйнай вячэры з прадстаўнікамі беларускай федэрацыі.

У сераду ў Жодзіне адбудзецца таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Чарнагорыі.

0
vege / Адказаць
13.08.2013 / 23:25
jak havorać: viačeru addaj vorahu
0
Аматар портэра / Адказаць
13.08.2013 / 23:30
Гэта яшчэ ня ўсе сюрпрызы. Заўтра іх чакае жодзінскі стадыён......
0
С.С. Гарбункоу / Адказаць
14.08.2013 / 06:59
Якiм бокам мытнае афармленне да бязвiзавага рэжыму? Навучыцеся ужо адрознiваць мытнiкау ад памежнiкау!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру