Міжнародная сетка рэстаранаў хуткага абслугоўвання KFC плануе да 2015 года выйсці на рынкі Беларусі і Грузіі, паведамляе агенцтва Прайм са спасылкай на прэзідэнта кампаніі — уладальніка брэнда Yum! Рычарда Каручы.

Акрамя таго, Yum! плануе інвеставаць у бліжэйшыя гады ў развіццё сеткі рэстаранаў хуткага харчавання KFC у Расіі і СНД па 50 млн. долараў штогод, а пры неабходнасці можа павялічыць аб’ём укладанняў.

Сетка ўжо мае 250 рэстаранаў у Расіі і па СНД. KFC уваходзіць у тройку аператараў фаст-фуда на расійскім рынку. На працягу бліжэйшых трох гадоў сетка плануе адкрыць у Расіі і СНД яшчэ 200 новых рэстаранаў і нарасціць выручку да 1 млрд. долараў.

KFC — амерыканская сетка рэстаранаў грамадскага харчавання, якія спецыялізуюцца на стравах з курыцы.
Была заснаваная ў 1952 годзе Харландам Сандэрсам пад шыльдай Kentuсky Fried Chiken. У 1991-м брэнд скараціў назву да абрэвіятуры KFC. З 1997 года сетка належыць буйной рэстараннай кампаніі Yum! Brands, якая валодае таксама такімі брэндамі, як Pizza Hut і Taco Bell. Сёння сетка KFC прадстаўлена ў 110 краінах свету.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?