У Менску прайшоў мітынг прадпрымальнікаў.

У ім было ўдзел каля 500 чалавек, як і было дэкляравана ў пададзенай заяўцы. На акцыі прысутнічаў прадстаўнік амбасады ЗША, з палітыкаў — толькі намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

Вёў мітынг - у якім удзельнічалі таксама прадпрымальнікі з Маладзечна, Слоніма, Віцебска -- старшыня аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

Удзельнікі мітынгу прынялі зварот да прэзыдэнта з патрабаваньнем адмяніць пункт 1.1 указу №760 аб забароне найму пастаронніх людзей. Прадпрымальнікі патрабуюць сустрэчы з прэзыдэнтам і выкананьня іх патрабаваньняў, у адваротным выпадку яны «абяцаюць хвалю акцый па ўсё краіне» пры канцы году.

Між іншым, ужо на сёньня пададзеныя заяўкі на правядзеньне мітынгаў у Слоніме, Гомелі, Берасьці, Віцебску.

На мітынгу прысутнічала вялікая колькасьць журналістаў і фотарэпарцёраў, у тым ліку і замежных, таму акцыя прайшла без эксцэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?