Лейтэнанта мінскай міліцыі адправілі ў суд за занадта моцную любоў да прастытутак. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай.

У лютым Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі (ГУУБ) МУС зацікавілася дзейнасцю лейтэнанта міліцыі РУУС Фрунзенскага раёна Мінска.

Лейтэнант працаваў у органах унутраных спраў з 2007 года і паспеў даслужыцца ўсяго да інспектара-дзяжурнагаГАМ-3 (гарадскі аддзел міліцыі). Цікавасць ва ўласнай бяспекі 25-гадовы міліцыянер выклікаў тым, што ён прымусіў дзвюх дзяўчат, якія прыехалі ў Мінск з Гродзенскай вобласці, каб падзарабіць прастытуткамі, аказваць яму інтымныя паслугі бясплатна.

Гаворка ідзе пра так званыя «суботнікі», падчас якіх дзяўчаты бясплатна абслугоўваюць свой «дах». Для ціску на дзяўчат лейтэнант выкарыстаў легенду, што ён з’яўляецца аператыўнікам аддзела маральнасці і процідзеяння гандлю людзьмі. Маўляў, вы мяне аблашчаце, а я вас чапаць не буду.

У ходзе дадатковай праверкі высветлілася, што такім чынам абвінавачаны апрацаваў не дзвюх, а больш за 10 дзяўчат, кожная з якіх яго бясплатна абслугоўвала.
Матэрыялы праверкі былі перададзеныя ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску, які распачаў у дачыненні да міліцыянта крымінальную справу па прыкметах здзяйснення ім злачынства па ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), якая прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі З органаў унутраных спраў лейтэнант таксама быў адразу ж звольнены за здзяйсненне ўчынку, які дыскрэдытуе высокае званне супрацоўніка МУС. Зрэшты, улічваючы асаблівую пікантнасць злоўжыванняў і той факт, што ад гэтага ніхто не пацярпеў, акрамя іміджу супрацоўнікаў міліцыі, міліцыянера не сталі нават арыштоўваць і пакінулі на волі.
Як распавялі ў Следчым камітэце, расследаванне крымінальнай справы ўжо завершана.
Матэрыялы перададзеныя ў суд і туды ж адправіцца цяпер ужо былы супрацоўнік мінскай міліцыі. Чакаецца, што слуханні пачнуцца ўжо ў жніўні, але, улічваючы спецыфіку справы, у якой гаворка пойдзе пра асабістае жыццё мноства людзей, разгляд, хутчэй за ўсё, пройдзе за зачыненымі дзвярыма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?