14.08.2013 / 14:54

«Кароль і шут» без Гаршанёва змяніў назву 3

Група «Кароль і шут» вырашыла змяніць назву на «Паўночны флот» пасля смерці свайго саліста Міхаіла Гаршанёва. Пра гэта калектыў абвясціў 14 жніўня на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мы не можам у такі момант кінуць адзін аднаго, гурт, якому аддалі столькі гадоў, таму вырашылі працягваць граць разам, узяўшы назву ў гонар міхавай (Міхаіла Гаршанёва) песні, якая для ўсіх нас стала сімвалам нашага дружнага калектыву — „Паўночны Флот“. Пад гэтай назвай мы і будзем выдаваць будучы альбом», — напісалі музыкі.

Міхаіл Гаршанёў, вядомы пад мянушкай Гаршчок, памёр ва ўзросце 39 гадоў 19 ліпеня.

0
АаАа / Адказаць
14.08.2013 / 20:20
Паўночны флот? Так і называецца, па-беларуску?
0
Павёлка / Адказаць
15.08.2013 / 08:59
АаАа, а чаму б і не па-беларуску?)
0
Vadzim Aleksandrovič / Адказаць
16.08.2013 / 12:39
Iznoŭ Google-translate rulez... NN-light čarhovy demonstruje nieprofesyjnaść svaich niebciažaranych intelektam supracoŭnikaŭ-prostych vykanaŭcaŭ. Nazovy dy mianuški NIE PIERAKŁADAJUCCA! "Северный флот' ды Гаршок! Inakš zamiest 'Beatles' naležyć stasavaci "Žučki-bubnačy"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру