17-гадовы хлопец з Куранца каля вёскі сеў на рэйкі. Як стала вядома «НН», юнак быў п’яны. Здарэнне заўважылі вяскоўцы, яны і выклікалі «хуткую». Хлопец быў жывы, калі прыехалі медыкі, але з адрэзанымі канечнасцямі. Ён памёр у бальніцы.
Знаёмыя кажуць, што юнак у той вечар пасварыўся з дзяўчынай і такім чынам вырашыў скончыць жыццё.