Раніцай 14 жніўня быў канчаткова ўзгоднены і падпісаны трансферны кантракт паміж футбольнымі клубамі БАТЭ і "Томь" (Расія) аб арэндзе абаронцы Максіма Бардачова. Пагадненне разлічана да 31 снежня гэтага года і прадугледжвае для клуба з Томска права першачарговага выкупу трансферных правоў, паведамляе прэс-служба БАТЭ.

27-гадовы гулец можа выйсці на поле ў складзе сваёй новай каманды 18 жніўня ў матчы 5-га тура расійскай прэм'ер-лігі супраць самарскіх "Крылаў Саветаў".

Бардачоў перайшоў у БАТЭ ў 2009 годзе са сталічнага МТЗ-РІПА і стаў у шэрагах барысаўчан чатырохразовым чэмпіёнам краіны, двухразовым уладальнікам Суперкубка, уладальнікам Кубка. Чатыры разы ўключаўся ў спіс 22 лепшых гульцоў нацыянальнага першынства. Усяго правёў у БАТЭ 175 матчаў, у якіх забіў 7 мячоў (чэмпіянат — 110/7, Кубак — 14/0, Суперкубак — 2/0, Ліга чэмпіёнаў — 30/0, Ліга Еўропы — 19/0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?