Палова дарослых жыхароў Вялікабрытаніі займалася сэксам у аўтамабілях, сведчыць сацыялагічнае апытанне. Прычым часцей за ўсё, гэта была аўто маркі Ford Fiesta.

Апытанне 2018 чалавек, праведзенае на замову аўтамабільнай кампаніі BBA Reman, паказала, што 49% дарослых брытанцаў займаліся сэксам у аўтамабілях. І не варта думаць, што гэтым захапляюцца толькі самыя маладыя. Ва ўзроставай катэгорыі ад 35 да 55 гадоў у машынах заняткі сэксам практыкавалі 59%, а сярод тых, каму ад 18 да 34 толькі 38%.

Часцей за ўсё для сэксу ў аўто выбіраліся мадэлі Ford, Volkswagen і Opel, які прадаецца ў Брытаніі пад брэндам Vauxhall. А самай папулярнай мадэллю ў гэтых адносінах апынулася машына Ford Fiesta. Цікава, што цесната салона аўто не спыняла аматараў экстрэмальнага сэксу, а наадварот — стымулавала паўтарыць зробленае пяць разоў і болей.

Заснавальнік BBA Reman Крыс Суон, каментуючы вынікі апытання, заўважыў, што з гэтага часу ўжо не зможа глядзець на аўтамабіль мадэлі Ford Fiesta так, як глядзеў на іх раней. «Думаю, што вынікі гэтага апытання абвяргаюць папулярны стэрэатып пра кансерватыўных брытанцаў», — заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?