Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах сярэдняй і дашкольнай адукацыі сёлета скароціцца на 7 тыс. чалавек,
паведаміў на прэс-канферэнцыі 15 жніўня міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.

Паводле яго слоў, гэта звязана з закрыццём малаўкамплектаваных школ на вёсцы, а таксама з выхадам некаторых педагогаў на пенсію. Як адзначыў кіраўнік Мінадукацыі, летась у Беларусі працавала 290 класаў, у якіх вучылася па аднаму вучню. У новым навучальным годзе ў краіне перастануць працаваць 130 устаноў сярэдняй адукацыі, адкрыюцца тры новыя школы на 1 тыс. 701 месца і адна дашкольная ўстанова на 240 месцаў.

Паводле слоў Маскевіча, на пенсію сёлета выйшлі каля 9 тыс. педработнікаў.
У той жа час ва ўстановы адукацыі прыйшлі каля 6 тыс. маладых спецыялістаў. Усяго ў сістэме агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі сёлета будуць працаваць больш чым 250 тыс. педработнікаў.

Як заявіў міністр, праблема недахопу кадраў або, наадварот, працоўных месцаў для педработнікаў у Беларусі не стаіць, хаця ў асобных установах яшчэ ёсць вакансіі. Да прыкладу, у Мінску ёсць свабодныя працоўныя месцы ў дашкольных установах, якімі, на думку Маскевіча, могуць скарыстаццца студэнты старэйшых курсаў педагагічнага ўніверсітэта, а таксама педагогі-пенсіянеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?