У сувязі з пачаткам рэканструкцыі прыпыначнага пункта «Інстытут Культуры» з 20 жніўня часова змяняецца расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа.

Часовыя змены закрануць цягнікі, якія ідуць з Мінска ў напрамку Стоўбцаў, Баранавічаў, Барысава, Оршы, Асіповічаў і назад.

Акрамя таго, адмяняюцца скразныя маршруты дзвюх пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць паміж Стоўбцамі і Барысавам, а таксама Асіповічамі і Маладзечнам. Таксама будуць зняты чатыры пары электрацягнікоў гарадскіх ліній Мінск-Пасажырскі — Ждановічы — Мінск-Пасажырскі.

Таксама часовыя змены ў раскладзе руху закрануць цягнікі, якія адпраўляюцца не толькі з прыпыначнага пункта Інстытут Культуры, але і з прыпыначных пунктаў Мінск-Паўночны, Мінск-Усходні, са станцыі Мінск-Пасажырскі.

Больш падрабязную інфармацыю аб змене раскладу цягнікоў можна атрымаць па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?