15 жніўня ў службу МНС паступіла паведамленне аб знікненні дзяцей: дзвюх дзяўчынак 6 і 13 гадоў і 5-гадовага хлопчыка.
У ходзе разбору было ўстаноўлена, што дзеці з бацькамі прыбылі на аўтобусе з Гомеля ў вёску Рамановічы і накіраваліся праз лес дамоў, у вёску Чыстыя Лужы Веткаўскага раёна.

У лесе дзеці ішлі наперадзе бацькоў. Бацькі, прыйшоўшы дадому, іх не знайшлі. З 18.00 да 20.45 сваякі самастойна шукалі дзяцей.

У 20.50 на пошукі былі прыцягнуты міліцыя і мясцовае насельніцтва, ратавальнікі.

У 21.40 дзеці былі знойдзены адным з мясцовых жыхароў на шляху ў Добруш.
Старэйшая дзяўчынка ведала нумар тэлефона маці і папрасіла мужчыну патэлефанаваць ёй, пасля чаго апошні паведаміў у міліцыю аб месцы знаходжання дзяцей. Пошукі спыніліся.

Агульны стан дзяцей здавальняючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?