Нацыянальная авіякампанія «Белавія» 16 жніўня перасекла мільённы рубеж перавозкі пасажыраў у гэтым годзе. Мільённым пасажырам стала 29-гадовая жыхарка Мінска Ірына Міклаш, якая ляцела ў Лондан рэйсам B2-851.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прадстаўнікі авіякампаніі ўручылі ёй сертыфікат на два білеты на рэгулярныя рэйсы авіякампаніі ў любым напрамку. Акрамя таго, пасажырцы павышаны клас абслугоўвання: у Лондан замест эканамкласа яна паляціць бізнес-класам.

Міклаш расказала, што ляціць у Лондан на паўгода на вучобу ў Лонданскую школу бізнесу і фінансаў, дзе яна вывучае маркетынг.

Як адзначылі ў авіякампаніі, гадавую планку ў мільён пасажыраў «Белавія» ўпершыню пераадолела ў снежні 2011 года, летась гэты паказчык быў дасягнуты ў верасні.
За сем месяцаў 2013 года авіякампанія перавезла на 26,1% пасажыраў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.

«Рост пасажырапатоку стаў магчымы дзякуючы пашырэнню парка паветраных суднаў, павелічэнню колькасці транзітных пасажыраў, пашырэнню маршрутнай сеткі», — адзначылі ў «Белавія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?