Дзяржаўныя ВНУ Магілёўскай вобласці недабралі на дзённае аддзяленне ў сярэднім 16% бюджэтнікаў-першакурснікаў.

Так, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова з 420 запланаваных на дзённым стацыянары месцаў вакантнымі засталіся 63. Недабор склаў 15%. Пры гэтым на фізіка-матэматычны факультэт прыйшлася палова свабодных бюджэтных месцаў. Да незапатрабаваных таксама можна аднесці спецыяльнасці "пачатковая адукацыю", "інфарматыка".

У Беларуска-расійскім універсітэце сітуацыя падобная. З 500 наяўных для беларускіх першакурснікаў вакансій запоўненыя 460.

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з планаваных 879 месцаў занятыя 624 (71%). Дарэчы, скарачэнне попыту на прафесіі сельскагаспадарчага профілю —адна з тэндэнцый уступнай кампаніі-2013 на Магілёўшчыне. Гэта тычыцца як ВНУ, так і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Ва ўсіх ВНУ таксама скарацілася колькасць студэнтаў-завочнікаў.

І ўсё ж самы вялікі адток - гэта катэгорыя платнікаў. Да прыкладу, больш за 89% склаў недабор студэнтаў платнай формы навучання ў БДСГА, пры тым, што ў гэтай ВНУ традыцыйна самыя нізкія расцэнкі. Навучанне з 1 верасня складзе прыкладна Br7,5 млн.

У Беларуска-расійскім універсітэце заняткі платна пачнуць крыху больш за 80 першакурснікаў з 214 запланаваных. Тут прапануюць самы дарагі ў рэгіёне студэнцкі білет: за гадавое навучанне прыйдзецца заплаціць у сярэднім Br13 млн. 400 тыс.

У Магілёўскім дзяржуніверсітэце харчавання з прапанаваных платнікам месцаў запоўненыя толькі 18%. Атрыманне ведаў на дзённым аддзяленні абыйдзецца ў суму ад Br11 млн. 700 тыс. да Br12 млн. 240 тыс.

У Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя Куляшова кошт адукацыі крыху ніжэй - ад Br11 млн. 400 тыс. да Br12 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?