Салігорскія актывісты моладзевага цэнтра «Волат» чарговы раз нагадалі ўладам гораду, каб тыя збудавалі яшчэ адну паліклініку.

Гэтым разам над цэнтральным уваходам Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы яны вывесілі трохметровую расцяжку «Патрабуем новай паліклінікі».

Раней яны распаўсюджвалі ў горадзе ўлёткі і газеты, у якіх нагадвалі пра цяжкасці з медыцынскім абслугоўваннем, а таксама заклікалі жыхароў горада звяртацца наконт вырашэння праблемы да дэпутатаў палаты прадстаўнікоў ад Салігорска і Салігорскага раёна.

Таксама ў горадзе мясцовымі актывістамі неаднарозова збіраліся подпісы за будаўніцтва новай паліклінікі, а салігорскія праваабаронцы арганізавалі збор подпісаў з дапамогай глабальнай платформы анлайн-петыцыяў Change.org.

Цяперашняя паліклініка разлічаная на 680 наведваньняў штодня, але пацыентаў прыходзіць у тры разы болей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?