Новая інструкцыя аб парадку рэгістрацыі даменных імён у зоне. BY набывае моц у Беларусі 20 жніўня.

Як паведаміў тэхнічны адміністратар беларускай даменнай зоны Hoster.by, у дакумент унесены шэраг змяненняў, у тым ліку скіраваных на барацьбу з кіберсквотарамі, абарону ўладальнікаў сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг (таварных знакаў (знакаў абслугоўвання), фірменных найменняў) і павышэнне выгады працы з даменам для ўладальнікаў.

Максімальны тэрмін рэгістрацыі і працягу рэгістрацыі даменнага імя ў зоне. BY цяпер складае два гады, а не адзін, як было дагэтуль. Выбраць пажаданы перыяд рэгістрацыі (адзін ці два гады) можна як пры першаснай рэгістрацыі (у тым ліку праз аўкцыён), так і пры наступных працягненнях. Прадоўжыць дамен у зоне. BY зараз можна за паўгода да заканчэння тэрміну бягучай рэгістрацыі.

У

ведзена такое паняцце, як «пасрэднік».
Гэта юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік, які мае права аказваць пасрэдніцкія паслугі па рэгістрацыі даменаў.BY на падставе адпаведнага дагавора з рэгістратарам. Рэгістратары абавязаны кантраляваць дзейнасць пасрэднікаў і нясуць адказнасць за іх дзеянні.

Ёсць таксама пазітыўная навіна для ўсіх уладальнікаў таварных знакаў і іншых сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг. У выпадку выключэння з рэестру дамена, які супадае ці падобны да ступені змяшэння са сродкам індывідуалізацыі, такі дамен можа не быць выстаўлены на дабрачынны аўкцыён, а быць зарэгістраваным па заяве праваўладальніка. Аднак варта звярнуць увагу, што гэта права, а не абавязак арганізатара аўкцыёну і праваўладальнікам трэба загадзя інфармаваць тэхнічнага адміністратара даменнай зоны пра свае правы.

Пры ажыццяўленні трансферу (пераносу дамена ўладальнікам на абслугоўванне ў іншую кампанію) дамова з новым рэгістратарам заключаецца да тэрміну, прадугледжанага дамовай з мінулым рэгістратарам. Дагэтуль трансфер аўтаматычна абазначаў працяг дамена яшчэ на адзін год.

Важнае змяненне закранула і выкарыстання даменных імён.
У выпадку калі будзе ўстаноўлена, што даменныя імёны зарэгістраваны на фізічных ці юрыдычных асоб, якія фактычна іх не выкарыстоўвалі, у тым ліку на работнікаў арганізацый ці падрадчыкаў гэтых арганізацый, то па рашэнні адміністратара нацыянальнай даменнай зоны такія даменныя імёны могуць быць выключаны з рэестра.
Уведзены новы парадак падачы паведамленняў пра парушэнні, звязаныя з выкарыстаннем даменнага імя.
Цяпер такія звароты накіроўваюцца не адміністратару нацыянальнай даменнай зоны, а рэгістратару дамена і могуць зыходзіць напрамую ад дзяржаўных органаў (у тым ліку ад судоў). Юрыдычныя ж і фізічныя асобы змогуць звяртацца да рэгістратараў з паведамленнем пра парушэнне іх правоў толькі пры наяўнасці судовай пастановы, якая пацвярджае такое парушэнне. Вызначаны таксама патрабаванні да зместу такога паведамлення.

Устаноўлены трохдзённы тэрмін для прадастаўлення інфармацыі па запыце адміністратара нацыянальнай даменнай зоны ці тэхнічнага адміністратара нацыянальнай даменнай зоны і абавязак для рэгістратараў даменаў і пасрэднікаў штогод праводзіць удакладненне даных адміністратараў даменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?