1. Прадметаў гігіены.

2. Цыгарэтаў. Іх усё-такі могуць, а згодна з любымі турэмнымі правіламі – абавязаны перадаваць!

3. Гарбаты і кіпяцільніка. Пасьля турэмнай пайкі чамусьці хацелася піць – даводзілася спажываць ваду з-пад крана. Таму не хапае напояў (сокаў, мінэралкі).

4. Калі сядзіш доўга, хочацца больш разнастайнай ежы. Перадайце на камэру трохі садавіны і гародніны, сала і каўбасы, цыбулі і часныку (альбо хоць бы нешта адно з кожнай згаданай пары прадуктаў). Некаторым бракуе закрасаў.

5. Лекі. Яны патрэбныя найперш тым, хто мае хранічныя хваробы. Трэба ўлічыць, што ад нязвыклага турэмнага рацыёну ў кагосьці могуць быць праблемы. Актываваны вугаль і абязбольваючыя, вітаміны, а таксама тое, што чалавек прымае заўжды па рэкамэндацыі доктара – найбольш актуальныя рэчы. Але жанчына-доктарка ў турме ставілася да нас дастаткова ўважліва: некалькі разоў пыталася, ці няма хворых. (Пра наяўнасьць высокай тэмпэратуры альбо цяжарнасьці пытаюцца адразу, на першым жа шмоне пры ўваходзе.)

6. Сувязі зь сьветам. Незалежнай прэсы. Прывітаньняў па радыё «Сталіца». Толькі трэба памятаць пра цэнзуру, інакш прывітаньне могуць не перадаць. А ўвогуле, замест беларускай песьні вязьням могуць чытаць і правілы распарадку – па ўнутраным вяшчаньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0